1364885690_den-edinenija

Адна ў нас калыска — зялены край, славянская зямля

Пад такой назвай 31 сакавіка 2016 года ў вучэбнай групе №7 (Памочнік машыніста цеплавоза) Гомельскага ліцэя чыгуначнага транспарту куратар Ала Пятроўна Прыходзька правяла адкрытае мерапрыемства, прысвечанае Дню яднання народаў Расіі и Беларусі, якое адзначаецца 2 красавіка.

Навучэнцы расказалі аб гісторыі гэтай даты, чыталі вершы на беларускай мове аб роднасці славянскіх народаў, зрабілі экскурс у гісторыю развіцця ўзаемаадносін. Адзначылі  тое, што аб’ядноўвае нашы братэрскія народы — шматвекавыя сувязі, кроўная і духоўная еднасць, агульныя выпрабаванні і перамогі.

У сваім заключным слове выкладчык Ала Пятроўна падкрэсліла неабходнасць захавання традыцый дружбы паміж нашымі народамі, пашырэння сацыяльна-эканамічных сувязей Расіі і Беларусі.

Інфармацыйная гадзіна была актуальнай, пазнавальнай і цікавай.

Матэрыял падрыхтавала метадыст ліцэя Жукава Наталля Іванаўна