smail_mokhnach

Прыгарніся да роднага слова

19 лютага навучэнцы Гомельскага ліцэя чыгуначнага транспарту групы № 3 «Праводнік пасажырскага вагона, касір білетны» (майстар вытворчага навучання Клімовіч А.П.) сталі гасцямі прэзентацыі кнігі Івана Штэйнера «Кот-ваявода: смяхотная штука», якая адбылася ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных міжнароднаму дню роднай мовы, у бібліятэцы-філіяле № 7 ДУ «Сетка публічных бібліятэк горада Гомеля».

Іван Федаравіч Штэйнер — доктар філалагічных навук, прафесар, загадчык кафедры беларускай літаратуры ГДУ імя Ф. Скарыны, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі навук Еўразіі, лаўрэат прэміі Нацыянальнай акадэміі навук, выдатнік адукацыі, драматург, крытык, аўтар 20 манаграфій па гісторыі беларускай літаратуры, вядомы вучоны-славіст.

Хлопцы і дзяўчаты даведаліся аб важнасці і асабістасці беларускай культуры і мовы. Іван Федаравіч зацікавіў слухачоў класічнымі традыцыямі народнай смехавой культуры, якія сведчаць, што чалавек зусім не змяніўся за апошнія дзве тысячы гадоў. Высновы аўтара пацверджаны трапнымі выслоўямі вялікіх філосафаў, найперш славутага Эразма Ратэрдамскага.

Матэрыял прадставіла метадыст ліцэя Жукава Наталля Іванаўна