news-160115

Мова – духоўны скарб народа

Пад такой назвай 14 студзеня ва ўстанове адукацыі «Гомельскі дзяржаўны прафесіянальны ліцэй чыгуначнага транспарту» адбыўся адкрыты ўрок па вучэбным прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» у групе № 12 «Праваднік пасажырскага вагона. Касір білетны» (майстар вытворчага навучання Тарасавец Анастасія Ўладзіміраўна).

Свой урок выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Самусева Наталля Мікалаеўна падрыхтавала і правяла ў форме конкурсу. Пры правядзенні заняткаў выкарыстоўваліся інфармацыйныя тэхналогіі: электронныя адукацыйныя рэсурсы.

Вучэбная група была падзелена на тры каманды: «Мовазнаўцы», «Лінгвісты» і «Эрудыты». Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў выкананні заданняў «Паэтычная старонка», «Арфаграфічны трэнажор», «Творчая майстэрня», «Хто хутчэй», рабілі пераклады прафесійных слоў з рускай мовы на беларускую, упэўнена адказвалі на пытанні, хутка знаходзілі правільныя варыянты.


Вельмі прыемна было пачуць прыгожае дэкламаванне вершаў беларускіх паэтаў аб роднай мове.

Хлопцы і дзяўчаты паглыбілі веды пра ролю беларускай мовы ў жыцці і развіцці грамадства, удасканалілі ўменні адэкватна ўспрымаць вуснае і пісьмовае маўленне, весці дыялог у сітуацыі афіцыйных зносін.

Атрыманыя веды на ўроках па вучэбным прадмеце «Беларуская мова. Прафесійная лексіка» навучэнцы змогуць выкарыстаць на вытворчым навучанні і падчас сваей працы на чыгунцы.

Матэрыял падрыхтавала метадыст ліцэя Жукава Наталля Іванаўна